млекакормячая жывёла сям. воўчых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў лясной зоне Паўд.-Усх. Азіі. Акліматызаваны на еўрап.тэр. і ў інш. месцах. Жыве ў лясах і хмызняках паблізу вадаёмаў. На Беларусь завезены ў 1936, паспяхова акліматызаваўся і пашырыўся па ўсёй тэрыторыі.
Даўж. цела 65—80 см, хваста 15—25 см, маса да 10 кг. Валасяное покрыва доўгае, пушыстае, грубае, на спіне і баках чорна-бурае, з шараватым або ржава-палевым адценнем, на бруху жаўтавата-бурае. Тулава прыземістае, на тонкіх кароткіх нагах. Морда невял., вострая, з чорнай «маскай», абкружанай светлым полем, па баках галавы доўгія валасы (бакі). Нараджае 5—7 (да 16) дзіцянят. У паўн.ч. арэала ўпадае ў зімовы сон (адзіны выпадак у сям.). Корміцца жывёльным і расл. кормам. Аб’ект промыслу.